Saturday, January 22, 2011

актуальны спіс затырманых

актуальны спіс затрыманых http://goo.gl/X3gE6 інфа абнаўляецца

Saturday, January 1, 2011

Далучыцца да Самадапамогі

Калі нехта жадае далучыцца да Самадапамогі, то інфа тут goo.gl/slvcJ

шукаюцца мадэратары для:
пісаць можна таксама на litvin.blr@gmail.com

Wednesday, December 22, 2010

ЗАРАЗ ПАТРЭБНЫ НАЙПЕРШ

Людзі: пакаваць, набываць, ехаць развозіць перадачы
Цеплыя рэчы і сродкі гігіены НЕ ТРЭБА. Калі нешта набываць толькі па ўзгадненьні з Управай.
Машыны каб развозіць перадачы.
Інфармацыя пра вязьняў: каму калі што перадалі, дзе хто ўтрымліваецца.

КАНТАКТЫ:
Ўпраа БНФ пр.Машэрава (былая Варвашэні) д.8
працуе з 10 да 20
гарадскі 284 50 12,
мабільны 685 52 39 Сяржук Семянюк

ІНФА АД КАМІТЭТУ "САЛІДАРНАСЦЬ" = ШТО МОЖНА ПЕРАДАВАЦЬ?

1.ЗУБНАЯ ПАСТА
2.ЩЕТКА
3.МЫЛО ЖИДКОЕ
4.ТУАЛЕТНАЯ БУМАГА 2 РУЛОНА
5.САЛФЕТКИ, ВЛАЖНЫЕ САЛФЕТКИ
6.НОСКИ
7.ДЕТСКИЙ КРЕМ
8 ВОДА, СОКИ
9.ЙОГУРТЫ
10.ТЕПЛАЯ ОДЕЖДА
11.ПРОКЛАДКИ
12. СИГАРЕТЫ,
13 СПИЧКИ

1. РУЧКА
2. ТЕТРАДЬ
3. КНИГИ
4. ГАЗЕТЫ
5. РАСЧЕСКА
6. РАСКРАСКА

Жодзіна

Што і як перадаваць у жодзінскі сіза і акрэсціна: http://nn.by/?c=ar&i=47820

Дапамога

дапамога патрэбна наступная:
1. Каардынацыя
2. Рэчы, грошы
3. Набыцьце рэчаў і запакоўка па перадачках
4. Дапамога па перадачы перадач: забіраць перадачы на Управе і ў прыемныя часы адвозіць іхна Акрэсціна, Скарыны - у нас яшчэ 10-12 дзён каб апекаваць нашых вязьняў
5. дапамога па Жодзіна: магчымасьць туды паехаць, машыны, перадачы ігд. Бо з Жодзінскімі складаней за ўсе.
6. сустракаць адпушчаных

НОВАЕ АД adelka.livejournal.com

так выпадкова здарылася, што мая прыватная ініцыятыва дапамагчы тым людзям, якіх я ўчора бачыла ў судзе, перарасла ў агульнабеларускую акцыю дапамогі людзям. я, безумоўна, не кідаю яе, але мне вельмі патрэбная ваша дапамога.

план:
у мяне есьць прынцыповыя дамоўленасьці з офісам партыі БНФ аб тым, што зараз для дапамогі людзям там выдзелены цэлы пакой.
Людзі, якія хочуць дапамагчы, могуць несьці рэчы, грошы на Ўправу БНФ па адрасе: Машэрава 8 (былая Варвашэні 8), адтуль запакаваныя гатовыя ўніверсальныя перадачы трэба браць (гэта не меньш важная дапамога чым грошы і рэчы!) і браць імя (і "запасное" імя) таго, каму будзеце перадаваць.
Па неправераных дадзеных 1 перадаючы - 1 перадача, болей перадачак немагчыма. Таксама 1 вязень - 1 перадача ў дзень. Таму трэба каб гэта ўсе не перасякался.

Патрэбны чалавек, які будзе каардынаваць штодзенны сьпіс вязьняў+перадачаў.

На Ўправе БНФ адказным за гэта з'яўляецца Сяржук Семянюк: гарадскі 284 50 12, мабільны 685 52 39

Усе рэчы і дапамога будуць акумулявацца там (бо дома фізічна немагчыма гэта трымаць + зручна што цэнтар), патрэбна дапамога па закупцы рэчаў (прыкладны спіс - далей, але трэба рашаць на месцы чаго шмат а чаго зусім няма) і пакаваць па ўніверсальных пакетах-перадачах.
Калі вы акрамя грошай і рэчай можаце дапамагчы, калі вы пакідаеце рэчы там, абавязкова запісвайце свае кантактныя дадзеныя і тое, якім чынам вы можаце дапамагчы. 


кантакты тут