Wednesday, December 22, 2010

НОВАЕ АД adelka.livejournal.com

так выпадкова здарылася, што мая прыватная ініцыятыва дапамагчы тым людзям, якіх я ўчора бачыла ў судзе, перарасла ў агульнабеларускую акцыю дапамогі людзям. я, безумоўна, не кідаю яе, але мне вельмі патрэбная ваша дапамога.

план:
у мяне есьць прынцыповыя дамоўленасьці з офісам партыі БНФ аб тым, што зараз для дапамогі людзям там выдзелены цэлы пакой.
Людзі, якія хочуць дапамагчы, могуць несьці рэчы, грошы на Ўправу БНФ па адрасе: Машэрава 8 (былая Варвашэні 8), адтуль запакаваныя гатовыя ўніверсальныя перадачы трэба браць (гэта не меньш важная дапамога чым грошы і рэчы!) і браць імя (і "запасное" імя) таго, каму будзеце перадаваць.
Па неправераных дадзеных 1 перадаючы - 1 перадача, болей перадачак немагчыма. Таксама 1 вязень - 1 перадача ў дзень. Таму трэба каб гэта ўсе не перасякался.

Патрэбны чалавек, які будзе каардынаваць штодзенны сьпіс вязьняў+перадачаў.

На Ўправе БНФ адказным за гэта з'яўляецца Сяржук Семянюк: гарадскі 284 50 12, мабільны 685 52 39

Усе рэчы і дапамога будуць акумулявацца там (бо дома фізічна немагчыма гэта трымаць + зручна што цэнтар), патрэбна дапамога па закупцы рэчаў (прыкладны спіс - далей, але трэба рашаць на месцы чаго шмат а чаго зусім няма) і пакаваць па ўніверсальных пакетах-перадачах.
Калі вы акрамя грошай і рэчай можаце дапамагчы, калі вы пакідаеце рэчы там, абавязкова запісвайце свае кантактныя дадзеныя і тое, якім чынам вы можаце дапамагчы. 


кантакты тут

No comments:

Post a Comment